Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
«Ты чараўнiк, Гары!»: як адбыўcя старт продажаў даўгачаканага перакладу!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

«Ты чараўнiк, Гары!»: як адбыўcя старт продажаў даўгачаканага перакладу!

Хутка кнiга з'явiцца ў нашай iнтэрнэт-кнiгарнi i ў астатнiх кнiгарнях сетки «Белкнiга»!

14 снежня ў нашым «Светачы» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбыўся старт продажаў беларускага пераклада сусветнага бестселера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг. Кніга выйшла ў свет у выдавецтве «Янушкевіч».



 

Ужо з 10:45 ля дзвярэй кнiгарнi сталi збiрацца пакупнiкi: кожны спадзяваўся першым набыць асобнiк кнiгi са знiжкамi 50 и 25 адсоткаў!

 

Першым пакупнiком стаў вось гэты прыемны малады чалавек! Вiншуем!



 

Па тым, з якiм задавальненнем i ў якой колькасцi людзi набывалi кнiгi (за першыя тры гадзiны было прададзена больш за 300 асобнiкаў!), можна з упэўненасцю сказаць, што выхад ў свет беларускага перакладу «Гары Потэра» з'яўляецца значнай падзеяй для літаратурнай прасторы Беларуси! Застаецца спадзявацца, што выхад астатнiх кнiг серыi не прымусіць сябе доўга чакаць.





 

Усяго на адзін дзень «Светач» ператварыўся ў сапраўдны філіял Хогвартса!





 

Гасцей сустракала тэматычная фотaзона з сапраўдным гаворачым капялюшам, якая гучна размяркоўвала кожнага, хто надзяваў яго, па чатыром знакамiтым факультэтам. Вось, напрыклад, гэты малады чараўнiк трапiў на факультет «для тых, хто мудры як сава»!




Тут i там гучалi ўсялякiя заклiнання, а віктарыны, конкурсы, двубоі і бітвы на прызы і зніжкі дапамаглi i дарослым i дзецям весела правесцi час!







 

А 12-й гадзіне пачалася сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч, якая сабрала разам каля ста чалавек! 




Поўнае інтэрв'ю з Аленай Пятровiч, адкуль вы даведаецеся чаму ў беларускім выданні няма Даўгапупса i якіх памылак замежных перакладчыкаў гісторыі пра Гары Потэра ўдалося пазбегнуць, апублiкуем крыху пазней у асобным артыкуле.

 

Фотазону, рэквізіт, конкурсы і гульні забяспечыў беларускі фандом Harry Potter.






Хутка кнiга з'явiцца ў нашай iнтэрнэт-кнiгарнi i ў астатнiх кнiгарнях сетки «Белкнiга»!

 

Больш фотаздымкаў у гэтым альбоме.

 

Фота: Яна Сабiна.

0
0
0
Корзина