У свет літаратуры — разам з Выдавецкім домам «Звязда» і ААТ «Белкніга»!
Штотыднёва ў кнігарні «Кнігаполіс» будуць праходзіць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.
Прыемная навіна для аматараў чытання!
З 1-га лістапада Выдавецкі дом «Звязда» і ААТ «Белкніга» распачынаюць сумесны праект «Чытаем разам са «Звяздой»! Штотыднёва ў нашай кнігарні «Кнігаполіс» (г. Мінск, вул. Сурганава, 46), на спецыяльна адведзенай літаратурнай пляцоўцы, будуць праходзіць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Кожная прэзентацыя – гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі аўтарамі ды іх творамі, атрымаць аўтографы пісьменнікаў і сувеніры ад арганізатараў.
Анонсы сустрэчаў будуць з'яўляцца на сайце ААТ «Белкніга».
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі!