Запрашаем маленькіх чытачоў у казачны свет Уладзіміра Караткевіча!
Набыць навінку, а таксама ўсе кнігі серыі можна ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга», альбо зрабіць замову праз нашу інтэрнэт-кнігарню і атрымаць зніжку 20%!
Кніга казак Уладзіміра Караткевіча выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Кнігі нашага дзяцінства».
У выданне ўвайшлі тры казкі славутага пісьменніка. Пад адной вокладкай яны сабраны ўпершыню! Мастачка Наталля Табушава − наша сучасніца − вельмі тонка адчула атмасферу твораў беларускага класіка і здолела дасканала перадаць яе ў малюнках.
Казкі гэтыя прыдатныя для чытання нават самым маленькім беларусам. Кніга застаецца адным з найлепшых сродкаў камунікацыі: калі дарослыя чытаюць дзецям казку, разглядаюць разам малюнкі, абмяркоўваюць незнаёмыя словы, даюць ацэнку ўчынкам герояў. Спакваля дзеткі будуць вучыцца спагадзе, шчырасці, дабрыні і сумленнасці. Казкі Уладзіміра Караткевіча вельмі падыходзяць для гэтага. Для іх характэрны насычаны сюжэт, яны пазнавальныя і вельмі павучальныя.
У серыі «Кнігі нашага дзяцінства» таксама выйшли кнігі «Нам не трэба вайны!: беларускія паэты пра Вялікую Айчынную вайну», «Любай маме: вершы беларускіх паэтаў», «Залатая яблынька: беларускія народныя казкі».
Набыць навінку, а таксама ўсе кнігі серыі можна ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга», альбо зрабіць замову праз нашу інтэрнэт-кнігарню і атрымаць зніжку 20%!