Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Фотасправаздача з першай сустрэчы ў межах праекта «Маладосць + Маладосць»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Фотасправаздача з першай сустрэчы ў межах праекта «Маладосць + Маладосць»!

28 лістапада стартаваў праект «Маладосць» & «Маладосць» – вынік калабарацыі вечна маладога часопіса і яго кнігагандлёвага цёзкі, які належыць «Белкнізе». Цяпер такога кшталту імпрэзы з інтэлектуальнымі размовамі ў акружэнні кніг, выступленнямі пісьменнікаў і супольнымі чытаннямі будуць праходзіць на пастаяннай аснове ў 2-ю і 4-ю сераду кожнага месяца.

Першая «дабл-маладосцеўская» літаратурная серада атрымала простую і ёмістую назву – «Знаёмства». Культавая кнігарня «Маладосць» стала месцам, дзе «часопісныя» і «кніжныя» маладосцеўцы праз шмат гадоў зноў зрабілі вялікі крок насустрач адзін аднаму. У якасці надзвычайных і паўнамоцных паслоў выступілі начальнік аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ «Белкніга» Андрэй Радыгін і галоўны рэдактар «Маладосці» Святлана Воцінава, якія выказалі надзею, што супрацоўніцтва літаратурна-кніжных сваякоў выйдзе на новы ўзровень.

Больш падрабязна пра багатую гісторыю ўзаемадносін абедзвюх «Маладосцей» распявялі ветэран кнігагандлю Святлана Гурына і адзін з былых рэдактараў нашага часопіса Алесь Камароўскі. Іх сентыментальныя ўспаміны перанеслі прысутных у часы, калі ў гэтым самым памяшканні выступалі Быкаў і Караткевіч.

Эстафету ад аксакалаў перанялі рэдактары «Маладосці» Дзмітрый Шулюк і Крысціна Бандурына. Хто ведае, магчыма ў будучыні і іх з’яўленне ў легендарнай кнігарні будуць згадваць з такой цеплынёй?

1 из 2

o

Фінальным акордам сустрэчы стала выступленне Алеся Камоцкага, які сваімі песнямі праводзіў, па яго словах, не толькі імпрэзу, але і… восень!

Наступная сустрэча ў межах праекта «Маладосць» & «Маладосць» адбудзецца праз два тыдні ў тым жа месцы (вул. Багданавіча, 68) і ў той жа час — 16-00). Вечар будзе прысвечаны Чынгізу Айтматаву.

0
0
0
Корзина